25

Красавік

«Беларускія ўікэнды» прэзентуюць новы фільм

Ад 27 красавіка адбудуцца новыя «Беларускія ўікэнды». Гэтым разам гледачоў чакае цудоўная лірычная камедыя «Таемнае жыццё Ўолтэра Міці».

Паказы адбудуцца з 27 красавіка па 1 траўня ў кінатэатрах «Масква» і velcom cinema.

Выканаўца галоўнай ролі і рэжысёр Бэн Стылер (“Ноч у музэе”, “Мадагаскар”) разам з Кірстэн Уіг, Шонам Пэнам і іншымі выбітнымі акцёрамі стварыў кранальную, смешную і глыбокую гісторыю, якая і развесяліць і прымусіць задумацца.

Уолтэр Міці (Бэн Стылер) — звычайны офісны служачы. Ён прывык да свайго шэрага жыцця, і баіцца зрабіць нават крок, каб асэнсаваць, ці змяніць нешта. Замест гэтага ён марыць, як здзяйсняе подзвігі і амаль жыве ў выдуманым свеце. Але ў адзін дзень усё мяняецца…

Фільм агучаны кампаніяй «Кінаконг» у межах праекта «Беларускія ўікэнды» пры падтрымцы кампаніі velcom.

http://kinakong.by

Рассылка

Падпісвайцеся на нашую рассылку, каб атрымліваць актуальную інфармацыю пра новыя паступленні тавару, спецыяльныя прапановы і іншую інфармацыю пра зніжкі і акцыі.

ІП Севярынец Вольга Францаўна, УНП 691412480. 222395, Мінская вобл., Мядзельскі р-н, к. п. Нарач, вул. Кастрычніцкая 5-5.

Пасведчанне аб дзяржаўнай рэгістрацыі № 691412480 ад 04.12.2017 г., выдадзена Мядзельскім райвыканкамам. Інтэрнэт-крама kroplia.by зарэгістравана ў Гандлёвым рэестры РБ  01.02.2018 г.

Распрацоўка: i@juljan.by