14

Сакавік

Няспынная малітва за Беларусь: хутка тры гады

12 красавіка гэтага года споўніцца тры гады з моманту пачатку Няспыннай малітвы за Беларусь.

Няспынная малітва за Беларусь – кругласуткавая эстафетная малітва, у якой удзельнічае больш як 200 чалавек: людзі выбіраюць сабе асобную гадзіну на тыдзень і моляцца так, як умеюць, там, дзе яны ёсць – за Беларусь. У малітоўным марафоне прадстаўленыя каталікі абодвух абрадаў, праваслаўныя і пратэстанты, як жыхары Беларусі, так і беларусы дыяспары, як святары, так і вернікі.

Год, паўтара і два гады Няспыннай малітвы за Беларусь адзначаліся ў Менску, у храмах розных канфесій, агульнымі малітоўнымі сустрэчамі. Сёлета на гадавіну, нядзелю 15 красавіка, запланаваны канцэрт хрысціянскіх гуртоў у цэнтры сталіцы.

Далучыцца да Няспыннай малітвы за Беларусь можна праз тэлефон +375 29 5937160 (Вольга) альбо пошту malitvazabielarus@gmail.com 

А спевы, якія прагучаць на канцэрце, можна пачуць на дысках серыі “Беларусі хрысціянскі хіт” – у нашай краме яны ёсць.

Рассылка

Падпісвайцеся на нашую рассылку, каб атрымліваць актуальную інфармацыю пра новыя паступленні тавару, спецыяльныя прапановы і іншую інфармацыю пра зніжкі і акцыі.

ІП Севярынец Вольга Францаўна, УНП 691412480. 222395, Мінская вобл., Мядзельскі р-н, к. п. Нарач, вул. Кастрычніцкая 5-5.

Пасведчанне аб дзяржаўнай рэгістрацыі № 691412480 ад 04.12.2017 г., выдадзена Мядзельскім райвыканкамам. Інтэрнэт-крама kroplia.by зарэгістравана ў Гандлёвым рэестры РБ  01.02.2018 г.

Распрацоўка: i@juljan.by