27

Травень

Бясплатныя налепкі з "Пагоняй" на Кроплі

У межах кампаніі #ПагоняПобач у нас у краме вы можаце атрымаць якасныя бясплатныя наклейкі.

Мэта кампаніі: выпуск і бясплатны распаўсюд вялікага накладу вінілавых налепак з гербам "Пагоня", якія кожны жадаючы зможа размясціць на сваім аўтамабілі, матацыкле, ровары, самакаце, ноўтбуку, тэлефоне ці іншай рэчы.

Арганізатары кампаніі адзначаюць: "Нам хочуць даказаць, што герб "Пагоня" — гэта апазіцыйны сімвал, а мы пакажам — што народны, які любяць сотні тысяч беларусаў!"

Ад сябе дадамо: краіна, якае мае сцяг-Плашчаніца і герб з крыжом Еўфрасіні, ёсць у руках Божых. Верым, што прыйдзе час, калі дарагія нам хрысціянскія сымбалі вернуцца на пачэснае месца.

Налепкі з "Пагоняй" можна атрымаць разам з замовай ці проста напісаўшы нам.

Рассылка для сваіх

Падпісвайцеся на наш закрыты тэлеграм-канал і атрымлівайце прыемныя бонусы і падарункі, а таксама актуальную інфармацыю пра нашы навінкі ды шмат іншых карыснасцяў.

ІП Севярынец Вольга Францаўна, УНП 691412480. 222395, Мінская вобл., Мядзельскі р-н, к. п. Нарач, вул. Кастрычніцкая 5-5.

Пасведчанне аб дзяржаўнай рэгістрацыі № 691412480 ад 04.12.2017 г., выдадзена Мядзельскім райвыканкамам. Інтэрнэт-крама kroplia.by зарэгістравана ў Гандлёвым рэестры РБ  01.02.2018 г.

Распрацоўка: i@juljan.by