05
Чэрвень
Топ-5 хрысціянскіх кніг, якія трэба прачытаць гэтым летам
1. "Споведзь" Аўгустына
Жыццёвы шлях найвялікшага святога, які ў дзяцінстве, юнацтве і маладосці ня ведаў Бога. Невялікая кніга, якая складаецца з 13 апавяданняў, напоўненая мудрасцю гэтага незвычайнага чалавека з IV века.
⠀
2. "Не проста цясляр" Джоша Макдаўэла
Кніга, напісаная пасля спробы даказаць, што Бога няма. Джош Макдаўэл, будучы няверуючым, прыняў выклік сяброў і паабяццаў навукова даказаць, што Бога не існуе, але чым больш вывучаў гэтую тэмы, тым больш пераконваўся ў адваротным. У выніку выйшла кніга "Не проста цясляр", а яе аўтар прыняў Хрыста і стаў адным з самых вядомых хрысціянскіх пісменнікаў. Кніга невялікая і лёгка чытаецца.
⠀
3. "Бог ніколі не міргае" Рэгіны Брэт
Падзагаловак кнігі - 50 урокаў, якія зменяць тваё жыццё. І яна сапраўды змяняе - добрае чытво для таго, каб вырвацца са штодзённасці на 10 хвілін і паглядзець на звычайныя рэчы пад іншым вуглом. "Бог ніколі не міргае" - зборнік невялікіх апавяданняў.
⠀
4. "Люблю Беларусь" Паўла Севярынца
З айчыннай літаратуры, пра яе таксама не варта забывацца. "Люблю Беларусь" - 200 феноменаў нацыянальнай ідэі, якія дапамогуць лепш зразумець сябе, а таксама пакліканне, якое даў нашай Радзіме Бог.
⠀
5. "Хронікі Нарніі" Льюіса
Дзівосная гісторыя, якая спадабаецца і дзецям, і дарослым. Аўтар зашыфраваў у кнігах Нарніі мноства біблейскіх алюзіяў, якія вельмі цікава раскрываць. А яшчэ гэта добрая кніга для халоднага лета - сагравае сваё казачнасцю і дабрынёй. Цікавостка: кніга адна з самых тыражных у свеце, выйшла накладам 150 міліёнаў.
⠀
А якія хрысціянскія кнігі вы любіце?