11

Красавік

4 гады трывае Няспынная малітва за Беларусь

12 красавіка спаўняецца 4 гады з пачатку няспыннай малітвы за Беларусь – непарыўнай малітоўнай чаргі, якая складаецца мінімум са 168 чалавек, кожны з якіх раз на тыдзень на працягу адной гадзіны моліцца за Радзіму – там, дзе ён ёсць, так як ён умее. Ідэя такой бясконцай малітоўнай эстафеты нарадзілася ў першы дзень вясны 2015 года на хатняй малітве звычайных вернікаў.

Цалкам у малітве паўдзельнічала ўжо больш за 300 чалавек. Людзі моляцца паасобку, сем’ямі, супольнасцямі.

Няспынная малітва аб’ядноўвае людзей розных узростаў, розных прафесій, розных інтарэсаў адной мэтай – выпрасіць у Вялікага Бога шчасця для сваёй зямлі.

У сувязі з гадавінай Няспыннай малітвы запрашаем усіх жадаючых на супольную малітву за Беларусь, якая пройдзе 14 красавіка а 15.00 у Мінску на Залатой Горцы. Далучайцеся!

Рассылка

Падпісвайцеся на нашую рассылку, каб атрымліваць актуальную інфармацыю пра новыя паступленні тавару, спецыяльныя прапановы і іншую інфармацыю пра зніжкі і акцыі.

ІП Севярынец Вольга Францаўна, УНП 691412480. 222395, Мінская вобл., Мядзельскі р-н, к. п. Нарач, вул. Кастрычніцкая 5-5.

Пасведчанне аб дзяржаўнай рэгістрацыі № 691412480 ад 04.12.2017 г., выдадзена Мядзельскім райвыканкамам. Інтэрнэт-крама kroplia.by зарэгістравана ў Гандлёвым рэестры РБ  01.02.2018 г.

Распрацоўка: i@juljan.by