30

Лістапад

Адвэнт пачынаецца сёння

Адвэнт – дзівосны час чакання Раства. Мы рыхтуемся да свята, сутнасць якога – успамін пра нараджэнне Бога. Наш Госпад, Творца сусвету, прыйшоў у свет і стаўся немаўлём, каб не проста пражыць жыццё на зямлі, але, памёршы на крыжы, падарыць нам надзею. Надзею на вечнае жыццё, надзею на тое, што кожную раніцу Яго міласць абнаўляецца. Зноў і зноў.

На нашым сайце Вы зможаце знайсці карткі з заданнямі для Адвэнт-календара. Іх можна пачынаць з любога дня Адвэнта. Выконваючы іх Вы, зможаце добра правесці час, упрыгожыць сваё жытло да святаў і, самае галоўнае, падрыхтаваць сваё сэрца да Нараджэння Хрыста. Добра перажыты Адвэнт з’яўляецца шляхам да радаснага Раства.

Пастарайцеся не планаваць на гэты перыяд вялікіх актыўнасцяў. Засяродзьцеся на супакоі, скіруйце сваю ўвагу на сям’ю і Бога. Не марнуйце Адвэнт на сумятню.

Незалежна ад задання, мы прапаноўваем кожны дзень сканчваць супольнай малітвай і чытаннем ўрыўка з Бібліі. Знайдзіце на гэты чын хаця б 10 хвілін свайго часу і вы зможаце зусім з іншым сэрцам сустрэць святы.

Большасць заданняў прызначаныя для выканання разам усёй сям’ёй. Спадзяемся, што вы перажывеце сапраўды дабраславёны час чакання. Хай надзея, супакой, радасць і любоў напаўняе вашы сэрцы!

Будзем разам дарастаць да Раства!

Рассылка для сваіх

Падпісвайцеся на наш закрыты тэлеграм-канал і атрымлівайце прыемныя бонусы і падарункі, а таксама актуальную інфармацыю пра нашы навінкі ды шмат іншых карыснасцяў.

ІП Севярынец Вольга Францаўна, УНП 691412480. 222395, Мінская вобл., Мядзельскі р-н, к. п. Нарач, вул. Кастрычніцкая 5-5.

Пасведчанне аб дзяржаўнай рэгістрацыі № 691412480 ад 04.12.2017 г., выдадзена Мядзельскім райвыканкамам. Інтэрнэт-крама kroplia.by зарэгістравана ў Гандлёвым рэестры РБ  01.02.2018 г.

Распрацоўка: i@juljan.by