21

Сакавік

Да 25 сакавіка «Кропля» выставіла 25 новых тавараў

Да 100-годдзя Беларускай Народнай Рэспублікі 25 сакавіка беларуская хрысціянская інтэрнэт-крама "Кропля.бай" выставіла на продаж 25 новых тавараў. Лінейку крамы папоўнілі паштоўкі ручной працы, драўляныя дошкі з гравіраванымі цытатамі з Бібліі, хоўмборды з вершамі Рыгора Барадуліна ды псалмамі, бранзалеты з надпісамі "Што зрабіў бы Ісус?", "Бог ёсць Любоў" і "Ісус цябе любіць", палатняныя скруткі з малітвай "Ойча наш" ды іншыя сэнсоўныя рэчы. Новыя тавары можна паглядзець у краме ў раздзелах "Аксэсуары", "Шыльды і скруткі" і "Паштоўкі".

Цяпер да 100-годдзя БНР і да Вялікадня ў "Кроплі" можна выбраць падарункі для ўсёй сям'і - кажа дырэктарка інтэрнэт-крамы Вольга Севярынец. - І не забываймася: калі вы набываеце штосьці ў нас - вы падтрымліваеце хрысціянскі інфармацыйны партал "Крыніца.інфо".

"Кропля.бай" запрашае да супрацы рамесьнікаў і дызайнераў, якія гатовыя распрацоўваць і вырабляць знакавыя рэчы, сувеніры, выявы для хрысціянскіх тавараў.

Рассылка

Падпісвайцеся на нашую рассылку, каб атрымліваць актуальную інфармацыю пра новыя паступленні тавару, спецыяльныя прапановы і іншую інфармацыю пра зніжкі і акцыі.

ІП Севярынец Вольга Францаўна, УНП 691412480. 222395, Мінская вобл., Мядзельскі р-н, к. п. Нарач, вул. Кастрычніцкая 5-5.

Пасведчанне аб дзяржаўнай рэгістрацыі № 691412480 ад 04.12.2017 г., выдадзена Мядзельскім райвыканкамам. Інтэрнэт-крама kroplia.by зарэгістравана ў Гандлёвым рэестры РБ  01.02.2018 г.

Распрацоўка: i@juljan.by