26

Травень

Майстэрня хвалы «Грай Пану» пройдзе 14-16 чэрвеня

Як паведамляе Catholic.by 14–16 чэрвеня ўдзельнікі хрысціянскага евангелізацыйнага праекту Rybyproject арганізуюць чарговы, ужо пяты, з’езд «Грай Пану», які гэтым разам пройдзе ў Воршы з удзелам айца Аляксандра Жарнасека МІС.

Як паведамляюць арганізатары, сустрэча, якая збярэ музыкаў і не толькі, будзе прысвечана дзяленню вопытам, матывацыі, усведамленню свайго прызначэння.

Гэтым разам гаворка пойдзе пра самае галоўнае, чым займаецца кожны творчы чалавек — пра праслаўленне. Застаецца толькі адказаць на пытанне: «А каго праслаўляю я?..»

Пяты з’езд «Грай Пану» пройдзе з 14 па 16 чэрвеня ў касцёле св. Юзафа па адрасе: г. Орша, вул. Савецкая, 6.

Пачатак у пятніцу 14 чэрвеня ў 18.00.

Для ўсіх жадаючых ёсць магчымасць начлегу па папярэднім запісу. Кошт удзелу залежыць ад індывідуальных магчымасцяў з разлікам таго, што прыблізная сума забеспячэння аднаго ўдзельніка складае каля 30 руб.

Запіс да 12 чэрвеня ТУТ>>>

Рассылка

Падпісвайцеся на нашую рассылку, каб атрымліваць актуальную інфармацыю пра новыя паступленні тавару, спецыяльныя прапановы і іншую інфармацыю пра зніжкі і акцыі.

ІП Севярынец Вольга Францаўна, УНП 691412480. 222395, Мінская вобл., Мядзельскі р-н, к. п. Нарач, вул. Кастрычніцкая 5-5.

Пасведчанне аб дзяржаўнай рэгістрацыі № 691412480 ад 04.12.2017 г., выдадзена Мядзельскім райвыканкамам. Інтэрнэт-крама kroplia.by зарэгістравана ў Гандлёвым рэестры РБ  01.02.2018 г.

Распрацоўка: i@juljan.by