09

Кастрычнік

Падтрымайце кнігу вершаў на Раство для дзяцей

На краўдфандынгавай платформе MolaMola ідзе збор сродкаў на ўнікальнае выданне - Кнігу з каляднымі вершамі для дзетак па-беларуску. 

Гэтая кніга дапаможа беларускім дзеткам занурыцца ў чароўную атмасферу Калядных святаў. Праз вершы, змешчаныя ў кнізе, можна зазірнуць у яслі, дзе ляжыць Нованароджаны Езус, даведацца, што ляжыць у мяху святога Мікалая і пакатацца з ім у санях, паскакаць каля ялінкі-красуні. Кожны верш суправаджаюць каляровыя ілюсрацыі.

Вершы, прызначаныя ў першую чаргу, для чытання падчас ранішнікаў у садках, школках, касцёле, царкве. У кнізе можна будзе знайсці творы як з рэлігійнай тэматыкай, так і нейтральныя.  Галоўная мэта выдання - пашырэнне выкарыстання беларускай мовы пры выхаванні нашых дзетак.

Аўтары праекту звяртаюцца за дапамогай у зборы сродкаў і абяццаюць выдаць кніжачку ўжо гэтай зімой. Сабраныя сродкі будуць выкарыстаныя на выданне 1000 асобнікаў кніжкі.

Падтрымаць праект можна па спасылцы. Кожны ахвярадаўца атрымае калядны сюрпрыз ад аўтараў праекта.

Рассылка для сваіх

Падпісвайцеся на наш закрыты тэлеграм-канал і атрымлівайце прыемныя бонусы і падарункі, а таксама актуальную інфармацыю пра нашы навінкі ды шмат іншых карыснасцяў.

ІП Севярынец Вольга Францаўна, УНП 691412480. 222395, Мінская вобл., Мядзельскі р-н, к. п. Нарач, вул. Кастрычніцкая 5-5.

Пасведчанне аб дзяржаўнай рэгістрацыі № 691412480 ад 04.12.2017 г., выдадзена Мядзельскім райвыканкамам. Інтэрнэт-крама kroplia.by зарэгістравана ў Гандлёвым рэестры РБ  01.02.2018 г.

Распрацоўка: i@juljan.by