21

Люты

З Днём роднай мовы! Kroplia.by віншуе наведнікаў з Днём роднай мовы

Дарагія наведнікі і пакупнікі! Дарагія беларусы!

21 лютага мы адзначаем Дзень роднай мовы. Для кожнага хрысціяніна родная мова – гэта дар Божы. Не забудземся, што Творца даў народам розныя мовы як прышчэпку ад сусветнай агульначалавечай пыхі – і таму наш абавязак берагчы сваю мову, захоўваць яе і, канечне, на ёй размаўляць.

“Мова наша святая, бо яна нам ад Бога дадзеная,” – кажа партыярх беларускага Адраджэння Францішак Багушэвіч, - “Не пакідайце ж мовы нашай беларускай, каб ня ўмёрлі”.

Крама KROPLIA. BY бачыць сваё служэнне ў тым, каб Слова Божае і знакі хрысціянскай веры, нібы соль, прысутнічалі ў жыцці беларускіх хрысціянаў і надавалі ёй смаку – на роднай мове. Наш прынцып: беларуская форма – хрысціянскі змест. Найбольш даведацца пра багацце і разнастайнасць беларускага хрысціянскага руху вы зможаце на міжканфесійным інфармацыйным партале “Крыніца.інфo” – наша крама заснаваная ў тым ліку і для падтрымкі беларускай хрысціянскай журналістыкі.

Жыве Беларусь – з Богам!

Рассылка

Падпісвайцеся на нашую рассылку, каб атрымліваць актуальную інфармацыю пра новыя паступленні тавару, спецыяльныя прапановы і іншую інфармацыю пра зніжкі і акцыі.

ІП Севярынец Вольга Францаўна, УНП 691412480. 222395, Мінская вобл., Мядзельскі р-н, к. п. Нарач, вул. Кастрычніцкая 5-5.

Пасведчанне аб дзяржаўнай рэгістрацыі № 691412480 ад 04.12.2017 г., выдадзена Мядзельскім райвыканкамам. Інтэрнэт-крама kroplia.by зарэгістравана ў Гандлёвым рэестры РБ  01.02.2018 г.

Распрацоўка: i@juljan.by