11

Люты

«Кропля.бай» запрашае да супрацы рамеснікаў, дызайнераў і мастакоў

Беларуская хрысціянская крама «Кропля.бай» шукае мастакоў і дызайнераў, здольных прапанаваць яскравыя і свежыя беларускія ды хрысціянскія рашэнні для цішотак, торбаў, вышыванак, завушніцаў, разьбы па дрэве альбо любога хэнд-мэйду.

Найбольш цікавыя для нас майстры са сваім уласным стылем, здольныя працаваць на замову, хутка і адказна прапаноўваць варыянты дзеля вытворчасці. Найпершы давер – для беларускамоўных хрысціянаў усіх канфесіяў.

Таксама «Кропля.бай» зацікаўленая ў супрацы з рамеснікамі, якія працуюць як з традыцыйнымі (дрэва, салома, тканіна, шкло), так і з сучаснымі (пластык, вадкія крышталі ды інш.) матэрыяламі. Абавязковая умова – афармленне адпаведных папераў (накладных і г.д). Форма і спосаб аплаты працы – па дамоўленасці, у зручнай для Вас форме.

«Кропля.бай» – ня столькі камерцыйны праект, колькі хрысціянскае служэнне. «Кропля.бай» падтрымлівае адзіны ў Беларусі міжканфесійны хрысціянскі інфармацыйны партал «Крыніца.інфо». Наша мэта – даць Госпаду магчымасць праз рэчы і стасункі дакранацца да сэрцаў беларусаў. Калі Вы адчуваеце ў сабе пакліканне дапамагчы – калі ласка, звязвайцеся з намі: +37529 593 71 60 (Вольга), +37529 516 08 61 (Павел) альбо праз пошту kroplia.by@gmail.com.

Рассылка

Падпісвайцеся на нашую рассылку, каб атрымліваць актуальную інфармацыю пра новыя паступленні тавару, спецыяльныя прапановы і іншую інфармацыю пра зніжкі і акцыі.

ІП Севярынец Вольга Францаўна, УНП 691412480. 222395, Мінская вобл., Мядзельскі р-н, к. п. Нарач, вул. Кастрычніцкая 5-5.

Пасведчанне аб дзяржаўнай рэгістрацыі № 691412480 ад 04.12.2017 г., выдадзена Мядзельскім райвыканкамам. Інтэрнэт-крама kroplia.by зарэгістравана ў Гандлёвым рэестры РБ  01.02.2018 г.

Распрацоўка: i@juljan.by