«Беларускі Хрысціянскі Хіт 6». Пілігрымскі хіт
Апісанне
«Беларускі Пілігрымскі Хіт» – зборнік найлепшых паломніцкіх спеваў па-беларуску. Гэты дыск шосты ў серыі «Беларускі Хрысціянскі Хіт», заснаванай у 2008 годзе. Канцэпцыя серыі простая: найлепшыя хрысціянскія спевы розных канфесіяў па-беларуску. «Беларускі Пілігрымскі Хіт» – адабраныя з дапамогай фокус-групаў спеўныя малітвы, якія гучаць у пілігрымках ды на хрысціянскіх фэстах: у дарозе ды ў Будславе, Івянцы, Браславе, Росіцы, Лагішыне, Полацку, Менску. Нароўні з вядомымі выканаўцамі – такімі як Алеся Унукоўская і «Подых Духа» – у складанку трапілі і новыя «зорачкі» – «Laudans», Юля Фралова, «Рыбы». У Беларусі часта бывае, што ўнікальныя гурты або спеўныя шэдэўры вядомыя толькі ў сваёй парафіі або асобнай пілігрымцы. «Пілігрымскі Хіт» знаёміць Вас з найлепшымі. Беларусь, якая спявае і моліцца – жыве!Рассылка для сваіх
Падпісвайцеся на наш закрыты тэлеграм-канал і атрымлівайце прыемныя бонусы і падарункі, а таксама актуальную інфармацыю пра нашы навінкі ды шмат іншых карыснасцяў.