Неверагодны каляндар «Героі Беларусі» на 2021

Неверагодны каляндар «Героі Беларусі» на 2021
Кошт: 39.00 BYN
Катэгорыя: Каляндар 2021
Статус: У наяўнасці
Апісанне
Беларусы — нацыя герояў. Сёлета мы адчулі гэта асабліва выразна. Але гэтак не сталася ў адзін дзень, так было заўсёды. Таму мы прадстаўляем вам каляндар «Героі Беларусі» з расповедам пра 14 выбітных постацяў з гісторыі нашай краіны. Мы хочам паказаць, што беларусы маюць даўнюю і слаўную гісторыю гераізма. Заўсёды былі людзі, якія ахвяравалі сваім жыццём дзеля Бацькаўшчыны. Дзякуючы ім, Беларусь жыве і сёння. Гэта вялізны насценны каляндар (фармат А2: 594*420 мм) з 12 высакаяснымі ілюстрацыямі і біяграфіямі кожнага з герояў. Сярод іх ёсць як знакамітыя персанажы, так і амаль невядомыя звычайным беларусам. Кожны месяц — новы герой, ад Усяслава Полацкага да Васіля Быкава. Каляндар «Героі Беларусі» будзе цудоўным падарункам на Раство ці Новы год. Нашая мэта — натхніць беларусаў на ўвесь 2021 год.Рассылка для сваіх
Падпісвайцеся на наш закрыты тэлеграм-канал і атрымлівайце прыемныя бонусы і падарункі, а таксама актуальную інфармацыю пра нашы навінкі ды шмат іншых карыснасцяў.