19
Верасень
«Каляндар каталіцкіх традыцый» шукайце на Kroplia.by
Адзін з самых пазнавальных беларускіх календароў ужо ў нас✨
Восень – асаблівы і натхняльны час, калі хочацца планаваць і ствараць штосьці новае. А таксама час, калі з друку пачынаюць выходзіць свежыя календары на новы год. Прапануем вам традыцыйны для многіх сем'яў «Каляндар каталіцкіх традыцый».
Каляндар на 2023 год прысвечаны каталіцкім святым. У ім вы знойдзеце выявы святых, сфатаграфаваныя ў розных касцёлах Беларусі, і кароткія апісанні іх жыцця, а таксама некалькі вядомых беларускіх абразоў Маці Божай.
Каляндарная сетка ўключае ў сябе: усе каталіцкія святы і ўрачыстасці на 2023 год, асноўныя праваслаўныя і дзяржаўныя святы, спасылкі на літургічныя чытанні з Евангелля на кожны дзень, апісанне каталіцкіх традыцый на кожны месяц.
Памер календара: 24,5х24,5 см, папера глянцавая, вокладка з глянцавым ламінатам. Каляндар можна падвесіць.
__________________________________________________
Kroplia.by - інтэрнэт-крама сэнсоўных рэчаў па-беларуску
- замовы прымаюцца праз дырэкт і сайт kroplia.by
- самавываз: Мінск, па дамоўленасці
- паштовая дастаўка па Беларусі
- аплата наяўнымі ці онлайн