12
Студзень
«Кропля.бай» запрашае да супрацы рамеснікаў, дызайнераў і мастакоў
«Кропля.бай» шукае мастакоў і дызайнераў, здольных прапанаваць яскравыя і свежыя беларускія ды хрысціянскія рашэнні для цішотак, торбаў, вышыванак, завушніцаў, разьбы па дрэве альбо любога хэнд-мэйду.
Найбольш цікавыя для нас майстры са сваім уласным стылем, здольныя працаваць на замову, хутка і адказна прапаноўваць варыянты дзеля вытворчасці.
Таксама «Кропля.бай» зацікаўленая ў супрацы з рамеснікамі, якія працуюць як з традыцыйнымі (дрэва, салома, тканіна, шкло), так і з сучаснымі (пластык, вадкія крышталі ды інш.) матэрыяламі. Абавязковая умова – афармленне адпаведных папераў (накладных і г.д). Форма і спосаб аплаты працы – па дамоўленасці, у зручнай для Вас форме.
Калі ласка, звязвайцеся з намі: +37529 593 71 60 (Вольга) альбо праз пошту kroplia.by@gmail.com.