14

Ліпень

Вы хоць раз бачылі беларускамоўных дзяцей? Гэта ж цуд!

Усе мы родам з дзяцінства. Менавіта адтуль прарастаюць усе нашы захапленні, цікавасці, каштоўнасці. У маленькае сэрца дзіцяці можна пасеяць многае, галоўнае, не забывацца казаць дзецям пра адну важную рэч - любоў да Бацькаўшчыны і роднай мовы.

Настолкі па-беларуску - файны спосаб весела, у сяброўскім ці сямейным коле, вучыцца любіць і шанаваць сваё. На сайце Кроплі можна знайсці гульні, якія падыдуць дзеткам ад 4 да 12 год, але будуць цікавыя і дарослым, ну бо, як вядома, не ўсе дарослыя ў Беларусі ведаюць сваю родную мову.

Мы адмыслова выдзелілі гульні ў пэўныя катэгорыі, каб вам было прасцей у іх арыентавацца.

1. Гульні для навучання чытанню, якія дазволяць зрабіць працэс навучання чытанню лёгкім і забаўляльным: «Жывыя літары» (4+), «Пакармі Моркаўку» (4+), «Пары па-беларуску» (5+).

2. Граматычныя гульні, якія пазнаёмяць з гукамі і літарамі, іх адрозненнем у беларускай і рускай мовах, дапамогуць пашырыць слоўнікавы запас, развіць увагу, памяць і лагічнае мысленне: «Пары наадварот» (8+), «У народзе кажуць» (8+), «Тлумачалкі» (8+), «Пары па-беларуску» (5+), «Сказаў – як звязаў» (8+).

3. Тэматычныя гульні «Смачна есці» (6+), «Нашы кветкі» (5+), «У кватэры» (5+), якія пашыраць слоўнікавы запас па тэмах, а таксама будуць садзейнічаць развіццю ўвагі і лагічнага мыслення.

4. Гульні пра Беларусь: «Падарожжа па Беларусі» (6+), «Я жыву ў Беларусі» (6+), «На злом галавы» (9+), «Літаратурны клуб» (12+).

З кожнай гульнёй паасобку можна больш падрабязна пазнаёміцца тут.

Рассылка для сваіх

Падпісвайцеся на наш закрыты тэлеграм-канал і атрымлівайце прыемныя бонусы і падарункі, а таксама актуальную інфармацыю пра нашы навінкі ды шмат іншых карыснасцяў.

ІП Севярынец Вольга Францаўна, УНП 691412480. 222395, Мінская вобл., Мядзельскі р-н, к. п. Нарач, вул. Кастрычніцкая 5-5.

Пасведчанне аб дзяржаўнай рэгістрацыі № 691412480 ад 04.12.2017 г., выдадзена Мядзельскім райвыканкамам. Інтэрнэт-крама kroplia.by зарэгістравана ў Гандлёвым рэестры РБ  01.02.2018 г.

Распрацоўка: i@juljan.by