09

Верасень

Пачнем восень з новага аркуша!

Восень – гэта пара, калі незалежна ад узросту хочацца дастаць чысты сшытак і пачаць жыццё наноў.

Восень – новы пачатак, новы навучальны год, сімвалічны час асэнсавання жыцця.

Час, калі з новымі сіламі можна прыдумаць і рэалізаваць штосьці цудоўнае.

З нашымі вышыванымі нататнікамі пачынаць новую старонку жыцця стане яшчэ больш захапляльна! Можна запісваць планы, ідэі, рабіць нататкі, замалёўкі – поўная свабода творчасці і мараў!

«Любоў ніколі не перастае» – нататнік ручной працы з цытатай і вышыванымі кветкамі ў выглядзе сэрца на светлым фоне, неразлінеенымі аркушамі з выслоўямі пра Любоў і Бога ды карункавай закладкай.

«Кожны дзень мае свой клопат» – нататнік ручной працы з цытатай і вышываным вяночкам на пяшчотна-блакітным ільне, карункавымі завязкамі ды разлінеенымі аркушамі.

«Пяшчотнае сэрца» – нататнік ручной працы з вышываным сэрцам на светлым фоне, карункавымі завязкамі і ўставачкай, а таксама з неразлінеенымі аркушамі з цытатамі са Святога Пісьма.

«Кветкі» – нататнік ручной працы з букетам кветак у белым медальёне на сінім фоне ды неразлінеенымі аркушамі з цытатамі са Святога Пісьма.

Магчыма, менавіта вам альбо камусьці з вашых сяброў патрэбны такі сімвал, штуршок, каб пачаць ствараць штосьці новае, раскрыць свой талент ды ўвайсці прыгожа ў гэту залатую восень.

Усе нататнікі шукайце тут

Рассылка для сваіх

Падпісвайцеся на наш закрыты тэлеграм-канал і атрымлівайце прыемныя бонусы і падарункі, а таксама актуальную інфармацыю пра нашы навінкі ды шмат іншых карыснасцяў.

ІП Севярынец Вольга Францаўна, УНП 691412480. 222395, Мінская вобл., Мядзельскі р-н, к. п. Нарач, вул. Кастрычніцкая 5-5.

Пасведчанне аб дзяржаўнай рэгістрацыі № 691412480 ад 04.12.2017 г., выдадзена Мядзельскім райвыканкамам. Інтэрнэт-крама kroplia.by зарэгістравана ў Гандлёвым рэестры РБ  01.02.2018 г.

Распрацоўка: i@juljan.by