06
Ліпень
Новы ўнікальны падарунак для сям’і па-беларуску
“Мы можам усё, калі мы разам” – новы ўнікальны падарунак для сям’і па-беларуску
Якім бы складаным ні быў час, варта імкнуцца радавацца простым рэчам.
Сёння мы знаёмім вас з новымі, неверагодна прыгожымі альбомамі для фотаздымкаў. Якасна зробленыя, стылёвыя, з аўтарскімі ілюстрацыямі і мілымі сэнсоўнымі надпісамі па-беларуску.
“Вялікае маленькае шчасце”, “Твой першы альбом”, “Мы можам усё, калі мы разам”, “Насустрач прыгодам” - 4 варыянты дызайну з ілюстраванымі альбо белымі аркушамі, так што можна падабраць на любы густ і для любой нагоды.
Такі альбом прыемна напаўняць: уклеіваць здымкі і пакідаць запісы на памяць. Такі альбом прыемна паказаць сябрам і пагартаць самому. Альбомы можна выкарыстоўваць для сямейных ці дзіцячых здымкаў, для фотаздымкаў з падарожжаў ці летніх дзён, каб надоўга захаваць цёплыя ўспаміны.
Мы на Кроплі даўно навучыліся выбіраць самыя лепшыя сэнсоўныя рэчы, бо з такіх рэчаў і складаецца наша жыццё, і яно ўжо ідзе, проста зараз.
Разглядзець усе фотаальбомы падрабязна можна па спасылцы.