15
Студзень
Новыя кнігі для тых, хто любіць Беларусь, на сайце
На нашым сайце з'явіліся 2 новыя кнігі. Гэта кніга «Лёгка сказаць» з беларускімі прыказкамі ў малюнках, а таксама кніга вершаў з творчым дадаткам «Робіць Янка выцінанку». Распавядзем пра іх падрабязней.
«Лёгка сказаць». Беларускія прыказкі з малюнкамі
«Лёгка сказаць» - гэта ілюстраваная кніга, у якой сабраныя беларускія народныя прыказкі і прымаўкі на тэмы прыроды, сям’і, працы, навучання, сяброўства ды інш. Зборнік будзе цікавы дзецям дашкольнага і малодшага школьнага ўзросту, бацькам, выхавацелям ды настаўнікам. А таксама ўсім, хто хоча ўзбагаціць сваё маўленне. 32 старонкі.
Кніга «Робіць Янка выцінанку»
Выданне вершаў Любові Сівуравай, шыкоўна аздобленых выцінанкамі народнага майстра Беларусі Наталлі Сухой. У канцы выдання змешчаныя шаблоны выцінанак на глянцавай каляровай паперы. Да кожнага шаблона далучаны QR-код, перайшоўшы па якім вы знойдзеце майстар-класы ад Наталлі Сухой па стварэнні выцінанкі. 56 старонак.
Кнігі глядзіце па спасылцы
Kroplia.by - інтэрнэт-крама сэнсоўных падарункаў па-беларуску
- паштовая дастаўка па Беларусі і свеце
- самавываз: Мінск, вул. Куйбышава, 40, г.ц. "Паркінг", аўт. 10.00-12.00, пт 17.00-18.00
- аплата наяўнымі, карткай ці онлайн