06

Люты

Сустракайце новыя кубачкі ручной працы на Kroplia.by

Сустракайце новыя кубачкі ручной працы на Kroplia.by

Стварэнне гэтых кубкаў, хіба, самы доўгі наш праект, але затое з самымі прыгожымі словамі, часам глыбокімі, часам жартаўлівымі😉

• «Калі ўсе згублены ключы, калі ні шанцу, анічога - усё ж ідзі, любі, крычы і пасягай на перамогу»
• «Ускладзі ўсе турботы на Госпада, бо сам надарвешся»
• «Не будзь пераможаны злом. Перамагай зло дабром»
• «Усё пачынаецца з любові і кубачка гарбаты»
• «Зрабіце гарачымі сэрцы вашыя»
• «Мары здзяйсняюцца там, дзе ў іх вераць»
• «Цяплом свайго дыхання змагайся з холадам свету»

Неідэальны дызайн кубкаў для вашых утульных простых хатніх вечароў з сям'ёй і сябрамі. Неабавязкова быць ідэальным, можна проста быць🥰

Ёмістасць – каля 300 мл, вышыня – 8-9 см. Шукайце кубачкі па спасылцы.

__________________________________________________________________________________________________
Kroplia.by - інтэрнэт-крама сэнсоўных падарункаў па-беларуску
- паштовая дастаўка па Беларусі і свеце
- самавываз: Мінск, вул. Куйбышава, 40, г.ц. "Паркінг", па аўторках і чацвяргах з 17.00 да 18.00
- аплата наяўнымі, карткай ці онлайн

Рассылка для сваіх

Падпісвайцеся на наш закрыты тэлеграм-канал і атрымлівайце прыемныя бонусы і падарункі, а таксама актуальную інфармацыю пра нашы навінкі ды шмат іншых карыснасцяў.

ІП Севярынец Вольга Францаўна, УНП 691412480. 222395, Мінская вобл., Мядзельскі р-н, к. п. Нарач, вул. Кастрычніцкая 5-5.

Пасведчанне аб дзяржаўнай рэгістрацыі № 691412480 ад 04.12.2017 г., выдадзена Мядзельскім райвыканкамам. Інтэрнэт-крама kroplia.by зарэгістравана ў Гандлёвым рэестры РБ  01.02.2018 г.

Распрацоўка: i@juljan.by