05
Кастрычнік
Творча здымаем стрэс разам з Kroplia.by
Рэцэпт для супакою, расслаблення і добрага настрою ад Kroplia.by✨
Бярэм:
• шклянку вольнага часу
• дробачку натхнення
• фарбы, алоўкі, фламастары – на ваш густ
• і новую размалёўку-антыстрэс ад мастачкі Марыі Каралёвай🥰
Гэта размалёўка – сапраўдная вандроўка па славутасцях роднага краю. Пад адной вокладкай змешчаны малюнкі вядомых помнікаў архітэктуры: замкі, палацы, храмы...
48 старонак і цэлых 48 рысункаў для расфарбоўкі. Пасуе як для дзяцей, так і для дарослых.
Хадземце разам з намі адкрываць і расквечваць нашу слаўную Беларусь! Размалёўка тут❤️