26
Лістапад
Выйшла перавыданне кнігі «Хронікі Нарніі. Леў, вядзьмарка і гардэроб»
Кніга «Хронікі Нарніі: Леў, Вядзьмарка і гардэроб» – гэта першая і самая вядомая частка нарнійскага цыкла. У ёй апавядаецца, як чацвёра дзяцей трапілі ў чароўную краіну Нарнію, якую захапіла Белая Вядзьмарка. З дапамогай Вялікага льва Аслана, яны перамагаюць зло і становяцца каралямі ды каралевамі Нарніі.
Кніга выдадзена ў цвёрдай вокладцы. Пераклад з англійскай зрабіў Андрэй Кім, унутраныя ілюстрацыі намалявала беларуская мастачка Лада Цішкова, вокладку стварыў беларускі мастак Раман Сустаў. 188 старонак, узроставая катэгорыя 12+
Замовіць кнігу «Хронікі Нарніі: Леў, Вядзьмарка і гардэроб» можна па спасылцы.
Kroplia.by - інтэрнэт-крама сэнсоўных падарункаў па-беларуску
- паштовая дастаўка па Беларусі і свеце
- самавываз: Мінск, вул. Куйбышава, 40, г.ц. "Паркінг", па аўторках з 10 да 12 і чацвяргах з 17.00 да 18.00
- аплата наяўнымі, карткай ці онлайн