Карткі з заданнямі да Адвэнт-календара + пазл вялікі

Карткі з заданнямі да Адвэнт-календара + пазл вялікі
Падарункі для сям'і
Кошт: 20.00 BYN
Катэгорыя: Для дзяцей РАСТВО
Статус: У наяўнасці
Апісанне
У набор уваходзяць карткі з заданнямі да Адвэнт-календара «Дарасці да Раства» + пазл «Хвала на вышынях Богу». Чаму менавіта такое спалучэнне - карткі + пазл - бо кавалкі пазлу можна выкарыстоўваць як падарунак за выкананыя заданні з Адвэнт-календара. Кожны дзень складаючы па 2-3 пазлы, на Раство вы атрымаеце адмысловую карцінку. У набор уваходзяць: каляровыя карткі з заданнямі на 25 дзён, інструкцыя па карыстанні, план чытання Бібліі па днях, рэцэпт калядных імбірных пернікаў, калядны пазл «Хвала на вышынях Богу» памеру А4 з 96 элементаў. Заданні з карткаў падыдуць і сямейная пары, і сям'і з маленькімі і са старэйшымі дзецьмі. Заданні можна таксама праходзіць індывідуальна. Выконваючы заданні вы, зможаце добра правесці час, упрыгожыць сваё жытло да святаў і, самае галоўнае, падрыхтаваць сваё сэрца да Нараджэння Хрыста. Добра перажыты Адвэнт з’яўляецца шляхам да радаснага Раства.Рассылка для сваіх
Падпісвайцеся на наш закрыты тэлеграм-канал і атрымлівайце прыемныя бонусы і падарункі, а таксама актуальную інфармацыю пра нашы навінкі ды шмат іншых карыснасцяў.