«Хронікі Нарніі. Леў, вядзьмарка і гардэроб» па-беларуску

«Хронікі Нарніі. Леў, вядзьмарка і гардэроб» па-беларуску

Падарункі для сям'і Кнігі для дзяцей

Кошт: 25.00 BYN

Катэгорыя: Кнігі

Статус: У наяўнасці

25.00 BYN
25.00 BYN

Апісанне

«Хронікі Нарніі» — залатая класіка літаратуры. К. С. Льюіс разам з Дж. Р. Р. Толкіным (трылогія «Уладар пярсцёнкаў») лічацца заснавальнікамі і найлепшымі прадстаўнікамі жанра фэнтэзі. Кніга «Хронікі Нарніі. Леў, вядзьмарка і гардэроб» — першая з нарнійскай серыі, стала найбольш знакамітым творам Льюіса і ўлюбёнай казкай мільёнаў дзяцей па ўсім свеце. Кнігі Льюіса глыбока хрысціянскія. Пітэр, С'юзэн, Эдмунд і Люсі мусяць перамагчы злую вядзьмарку, якая захапіла Нарнію, таксама зло і здраду ўнутры саміх сябе. Але галоўная роля ў гэтым змаганні належыць сапраўднаму Валадару Нарніі, магутнаму Льву Аслану, які ідзе з-за мора і на якога ўскладаюць надзею ўсе нарнійцы і дзеці. Цяпер знакамітую гісторыю, як чацвёра дзяцей трапілі ў чароўную краіну Нарнію, можна прачытаць і па-беларуску! Пераклад з англійскай мовы Андрэя Кіма. Цвёрдая вокладка. 180 старонак, з ілюстрацыямі П. Бэйнса. Выдавецтва «Пазітыў-цэнтр», 2017 г.


Рассылка для сваіх

Падпісвайцеся на наш закрыты тэлеграм-канал і атрымлівайце прыемныя бонусы і падарункі, а таксама актуальную інфармацыю пра нашы навінкі ды шмат іншых карыснасцяў.

ІП Севярынец Вольга Францаўна, УНП 691412480. 222395, Мінская вобл., Мядзельскі р-н, к. п. Нарач, вул. Кастрычніцкая 5-5.

Пасведчанне аб дзяржаўнай рэгістрацыі № 691412480 ад 04.12.2017 г., выдадзена Мядзельскім райвыканкамам. Інтэрнэт-крама kroplia.by зарэгістравана ў Гандлёвым рэестры РБ  01.02.2018 г.

Распрацоўка: i@juljan.by