Школьная форма ў нацыянальным стылі

Школьная форма ў нацыянальным стылі
Дзіцячыя вышыванкі
Кошт: 150.00 BYN
Катэгорыя: Вышыванкі
Статус: У наяўнасці
Апісанне
Майстэрня “Elen Carotte” прадстаўляе новы варыянт школьнай формы на аснове нацыянальных традыцыяў. У час, калі школьная форма стала абавязковай у школах, мы хочам прапанаваць свой варыянт. Форма ў нацыянальным стылі садзейнічае выхаванню ў вучняў павагі і гонару за сваю школу, дысцыплінаванасці, прывівае пачуццё таварыства і годнасці. Канструктыўнай асаблівасцю формы ад “Elen Carotte” з’яўляецца сістэма “форма расце разам з дзіцем”. Гэты эфект дае магчымасць рэгуляваць форму ў гарызантальным (па памеры) і вертыкальным (па росце) напрамках. Такім чынам дасягаецца выдатная пасадка па фігуры на кожнага вучня, а таксама ўлічваюцца ўзроставыя асаблівасці дзяцей і падлеткаў, якія растуць нераўнамерна. Якасныя матэрыялы і высокія стандарты выканання, прынятыя ў “Elen Carotte”, дазваляюць выкарыстоўваць форму на пряцягу некалькіх год. На здымках вы знойдзеце варыянты формы для дзяўчынак, форму для хлопчыкаў таксама можна стварыць пад вашыя патрэбы. Кошты і мадэлі абгаворваюцца індывідуальна ў залежнасці ад замовы. Мы з радасцю адкажам на ўсе вашыя пытанні. !!! Мы не чакалі такога попыту на дадзеныя мадэлі, таму часова бярэм замовы ў чаргу, калі вы гатовыя пачакаць і набыць касцюмчык на працягу навучальнага года, замаўляйце, калі ласка.Рассылка для сваіх
Падпісвайцеся на наш закрыты тэлеграм-канал і атрымлівайце прыемныя бонусы і падарункі, а таксама актуальную інфармацыю пра нашы навінкі ды шмат іншых карыснасцяў.