Вокладка для Бібліі з каласком
Апісанне
Тэкстыльная вокладка для Бібліі з вышытым каласком як сімвалам Цела Хрыста, Эўхарыстыі. Цалкам ручная праца. Вокладка двухслойная – верх з ільну, унутраная частка з паркалю. Усе швы схаваныя. Каласок крышку аб’ёмны, фактурны, вышыты баваўняным мулінэ. Памер вокладкі ў разгорнутым выглядзе – 21х32,5 см. Падыходзіць на Біблію ў перакладзе Сёмухі і Новы Запавет і Кнігу Псальмаў у перакладзе Э. Сабілы, С. Малахава. Вельмі якасная, прыгожая і зручная рэч, каб абараніць вокладку самой Бібліі ад зношвання. І, безумоўна, файны падарунак: альбо асобна, альбо адразу разам з Бібліяй. Можна выкарыстоўваць і для любой любімай кнігі альбо нататніка. Таксама магчыма выкананне вокладкі пад замову іншага памеру: у межах ±2 см да напісаных вышэй вымярэнняў. У каментары да замовы пазначце вышыню, шырыню і таўшчыню хрыбтка кнігі альбо нататніка, для якіх патрэбна вокладка. Тэрмін выканання замовы адзін-два тыдні.Рассылка для сваіх
Падпісвайцеся на наш закрыты тэлеграм-канал і атрымлівайце прыемныя бонусы і падарункі, а таксама актуальную інфармацыю пра нашы навінкі ды шмат іншых карыснасцяў.