Каляндар каталіцкіх традыцый 2024 «Вось Маці твая»

Каляндар каталіцкіх традыцый 2024 «Вось Маці твая»

Кошт: 9.00 BYN

Катэгорыя: Календары

Статус: У наяўнасці

9.00 BYN
9.00 BYN

Апісанне

Каляндар 2024 "Вось Маці твая" - гэта працяг легендарнай серыі календароў з каталіцкімі традыцыямі, дзе Вы знойдзеце найбольш поўную інфармацыю, якая спатрэбіцца Вам напрацягу літургічнага года. Тут ёсць і апісанне асноўных традыцый, праваслаўныя і дзяржаўныя святы, Евангелле на кожны дзень і нават колеравае абазначэнне літургічнага перыяда. Тэма сёлетняга календара - гэта беларускія абразы Маці Божай: сярод іх ёсць як вядомыя абразы з беларускіх санкруарыяў, так і зусім невядомыя і дзівосныя сваёй прыгажосцю выявы Панны Марыі, пра якія Вы, хутчэй за ўсё, нават не чулі. Пад кожным абразом ёсць кароткае апісанне з цікавай інфармацыяй і назва мясцовасці, каб пры жаданні Вы маглі наведаць гэтую святыню. А памер выявы такі, што яе можна лёгка змясціць у рамку 20 на 25 см пасля выкарыстання календара. На задняй вокладцы Вас чакае невялічкі бонус: дзевяць абразікаў з выявамі Панны Марыі і малітвамі да Яе. Для гэтага патрэбна разрэзаць вокладку на дзевяць частак па пункцірных лініях. Памер календара: 25 на 25 см.


Рассылка для сваіх

Падпісвайцеся на наш закрыты тэлеграм-канал і атрымлівайце прыемныя бонусы і падарункі, а таксама актуальную інфармацыю пра нашы навінкі ды шмат іншых карыснасцяў.

ІП Севярынец Вольга Францаўна, УНП 691412480. 222395, Мінская вобл., Мядзельскі р-н, к. п. Нарач, вул. Кастрычніцкая 5-5.

Пасведчанне аб дзяржаўнай рэгістрацыі № 691412480 ад 04.12.2017 г., выдадзена Мядзельскім райвыканкамам. Інтэрнэт-крама kroplia.by зарэгістравана ў Гандлёвым рэестры РБ  01.02.2018 г.

Распрацоўка: i@juljan.by