«Беларускія зоркі: вершы, пераклады, проза, эсэ» Усевалад Сцебурака
«Беларускія зоркі: вершы, пераклады, проза, эсэ» Усевалад Сцебурака
Дарослым кнігі
Кошт: 23.00 BYN
Катэгорыя: Кнігі
Статус: У наяўнасці
Апісанне
У кнігу сучаснага пісьменніка і паэта Усевалада Сцебуракі «Беларускія зоркі» ўвайшлі выбраныя творы розных гадоў. Упершыню пад адной вокладкай сабраныя лепшыя ўзоры паэзіі, перакладаў, малой прозы, а таксама фрагменты з вялікай кнігі сямейнай гісторыі «Сцебуракаў лёс». Прадстаўлены ў кнізе корпус тэкстаў дазваляе чытачу адчуць тэматычную разнастайнасць і ў поўнай меры пазнаёміцца са светапогдяднай канцэпцыяй аўтара. 220 старонак. Мяккая вокладка. Выдавец Цымбераў. Год выдання 2024. Для лепшага разумення кнігі прыкладаем чытацкі водгук, узяты з сайта Bellit.store: «Паэзія ў кнізе «Беларускія зоркі» прадстаўлена шырока: ад вершаў пазнейшага часу да першага зборніка і гэта добрая магчымасць пазнаёміцца з наробкам паэта Сцебуракі ў яго развіцці, няхай і ў адваротнай храналогіі. Аўтару заўсёды было, што сказаць і гэтае ўменне нікуды не знікла, а наадварот набыло грунт і ўпэўненасць. Аўтар не затуманьвае свае творы цьмянымі канструкцыямі і дыялектнай/новатворнай лексікай – піша для людзей, і яны адгукаюцца ўдзячнасцю за магчымасць пачытаць пра важныя рэчы без залішніх ускладненняў. Вельмі раю звярнуць увагу на пераклады змешчаныя ў кнізе – атрымаліся яны зграбнымі, як быццам гэта і ёсць арыгіналы. І калі такі кірунак літаратурнай дзейнасці Усевалад Сцебурака не закіне, то ў нас з’явіцца яшчэ адзін талковы перастваральнік замежнай паэзіі і прозы. З цікавасцю чытаў аўтарскія Reмаркі – фрашкі, шкада толькі, што іх у кнізе мала – усяго пара старонак. Люблю жарцікі... Эсэістычная частка – «Габрэі вялейскіх ваколіцаў» і асабліва фрагменты кнігі «Сцебуракаў лёс» чытаюцца на адным дыханні. Мне трапляліся ў сеціве добрыя водгукі на гэтую кнігу, і зараз я разумею, што хвалілі яе не дарма. Літаратурныя апрацоўкі ўспамінаў дзядулі і бацькі чытаць цікава не толькі з-за выдатнай фактурай, але і лёгкай падачай матэрыялу. Цікава прапісаныя тыпажы (палякі, татары, карэйцы, японцы, паволжскія немцы), жыццёвыя гісторыі і ўвогуле гісторыя, бо ва ўспамінах, няхай і ўскосна, паказаны наступствы тых вялікіх гістарычных трагедый, на якія была багатая сталінская эпоха. Завяршаецца «Выбранае» анкетай «Дзеяслова», дзе праз адказы на апытанку перад намі паўстае цэльная асоба, са сваім разуменнем беларускай справы і сваім у ёй месцы».Рассылка для сваіх
Падпісвайцеся на наш закрыты тэлеграм-канал і атрымлівайце прыемныя бонусы і падарункі, а таксама актуальную інфармацыю пра нашы навінкі ды шмат іншых карыснасцяў.