«Дзедавы казкі» Дзед Янкель

«Дзедавы казкі» Дзед Янкель

Дарослым кнігі

Кошт: 39.00 BYN

Катэгорыя: Кнігі

Статус: У наяўнасці

39.00 BYN
39.00 BYN

Апісанне

«Дзедавы казкі» – гэта гісторыі беларускага Палесся. Часам яны містычныя, момантамі павучальныя, у іх і цёмны, і светлы бок беларускай душы. У кнізе сабраны казкі і аповеды на розныя тэмы. Містычныя істоты, гераічныя рыцары, мудрыя людзі – усе яны чакаюць вас на старонках «Дзедавых казкаў». Кніга ўвайшла ў рэйтынг «100 лепшых кніг 2023». 178 старонак. Каляровыя ілюстрацыі. Цвёрдая вокладка. Выдавец Цымбераў. Год выдання 2023. Для лепшага разумення кнігі прыкладаем чытацкі водгук, узяты з сайта Bellit.store: «Мне спадабалася чытаць гэты зборнік сярод іншых кніг, якія патрабавалі большай душэўнай сілы і канцэнтрацыі. «Дзедавы казкі» чытаюцца лёгка і хутка. Могуць здацца занадта простымі, але толькі на першы погляд. Кніга складаецца з невялікіх тэкстаў: дзесьці казка, дзесьці гісторыя з жыцця, дзесьці натуралістычная замалёўка ці апісанне палескага звычаю. Ёсць у кнізе казкі з пазнавальнымі сюжэтамі, ёсць і з зусім новымі для мяне і нечаканымі развязкамі, часам зусім невясёлымі. Што да чытацкай аўдыторыі, то я б сказала, што кніга хутчэй для дарослых. Для нязмушанага вечаровага чытання перад сном: напрыклад, 2-3 гісторыі кожны вечар. За знешняй простай формай хаваецца вялікая любоў і глыбокая павага да свайго, палескага свету. Рэкамендавала б кнігу ўсім, хто так ці інакш звязаны з беларускім Палессем, і як варыянт падарунка».


Рассылка для сваіх

Падпісвайцеся на наш закрыты тэлеграм-канал і атрымлівайце прыемныя бонусы і падарункі, а таксама актуальную інфармацыю пра нашы навінкі ды шмат іншых карыснасцяў.

ІП Севярынец Вольга Францаўна, УНП 691412480. 222395, Мінская вобл., Мядзельскі р-н, к. п. Нарач, вул. Кастрычніцкая 5-5.

Пасведчанне аб дзяржаўнай рэгістрацыі № 691412480 ад 04.12.2017 г., выдадзена Мядзельскім райвыканкамам. Інтэрнэт-крама kroplia.by зарэгістравана ў Гандлёвым рэестры РБ  01.02.2018 г.

Распрацоўка: i@juljan.by