«Сіняя кніга беларускага алкаголіка. 10 год пасля» Антон Кулон

«Сіняя кніга беларускага алкаголіка. 10 год пасля» Антон Кулон
Дарослым кнігі
Кошт: 58.00 BYN
Катэгорыя: Кнігі
Статус: У наяўнасці
Апісанне
«Сіняя кніга беларускага алкаголіка» Антона Кулона стала бэстсэлерам і перавыдаецца ў Беларусі не першы раз. У гэтай кнізе аўтар ненавязліва і своеасабліва, праз апісанне ўласнага досведу п'яна-цвярозага жыцця, адказвае на пытанні: «Чаму людзі п'юць? Чаму піў я? І што такое п'янства?» Сцвярджаючы, што п'янства – гэта пошук іншага духоўнага стану, калі існуючае не задавальняе, ён паказвае сваё жыццё з алкаголем, гэты абраны некаторымі асаблівы шлях па-новаму. Чытач, якога аўтар вядзе па дарогах краіны Алкаголіі, міжволі прыходзіць да думкі: алкаголік – гэта не нейкі там чужы смеццевы бомж, а яго блізкі сябар, вядомыя яму пісьменнік, мастак, оперны спявак. А магчыма, гэта і ён сам. Новае выданне кнігі дапоўнена аповедамі пра далейшыя жыццёвыя шляхі яе герояў, а таксама пра іншыя нечаканыя павароты быцця. 420 старонак. Мяккая вокладка. Выдавец Цымбераў. Год выдання 2024. «Сіняя кніга беларускага алкаголіка» – гэта адзіная кніга на нашым сайце на рускай мове. Выстаўляем яе зважаючы на вартасць выдання.Рассылка для сваіх
Падпісвайцеся на наш закрыты тэлеграм-канал і атрымлівайце прыемныя бонусы і падарункі, а таксама актуальную інфармацыю пра нашы навінкі ды шмат іншых карыснасцяў.