«Калядны стол. Некулінарная кніга» Зараслава Камінская

«Калядны стол. Некулінарная кніга» Зараслава Камінская
Дарослым кнігі
Кошт: 18.00 BYN
Катэгорыя: Кнігі
Статус: У наяўнасці
Апісанне
Калі гэта не кулінарная кніга, дык якая? Гэта кніга пра вас і пра тое, што вы ўзгадаеце, пакуль будзеце яе чытаць. Любімыя стравы, забытыя месцы і людзі, з якімі вы дзялілі ежу і сваё жыццё. Што вы любілі есці, калі былі маленькімі? Хто для вас гатаваў калісьці і для каго вы гатуеце зараз? Што вы елі апошнім разам, калі адчувалі сябе шчаслівымі? Калі вы не можаце ўзгадаць ніводнай гісторыі, пачніце чытаць, і ўспаміны з’явяцца над гэтымі старонкамі, нібыта пара над гарачым рондалем. 76 старонак. Цвёрдая вокладка. Выдавецтва Галіяфы. Год выдання 2019. Для лепшага разумення кнігі прыкладаем чытацкі водгук, узяты з сайта Bellit.store: «Сапраўды калядная кніга! Сагравае. Цёплая, лёгкая, спакойная, сямейная. Зараслава Камінская нарыхтавала добры стол – на ім кожнаму знойдзецца смачнае, цікавае. Пад вокладкай невялікія апавяданні – замалёўкі з жыцця, успаміны, расповеды пра сямейныя традыцыі. Цеплынёй адгукнуліся радкі пра тое, як боршч гатуюць, як бабуля булкі пякла на Вялікдзень, як варэнікі вучыла ляпіць. На душы цёпла ад гэтых апавяданняў. Ёсць і горкія ўспаміны пра складаныя часы. Дзякуй Богу, яны прайшлі. Пакінулі важныя ўрокі і запаветы: памятай, што парой бывае цяжка жыць. Але ж галоўны матыў кнігі – сям’я, цеплыня, утульнасць, клопат. Прыемная кніга. Такія нам, беларусам, таксама патрэбныя: простыя, зразумелыя, пра нас, пра тыя нітачкі, што цягнуцца да нас сучасных ад нашых бабуль і дзядуль. Пакуль мы за гэтыя ніткі трымаемся, за гэтую нябачную сувязь, мы маем надзею знайсці выйсце з цёмнага заблытанага лабірынта».Рассылка для сваіх
Падпісвайцеся на наш закрыты тэлеграм-канал і атрымлівайце прыемныя бонусы і падарункі, а таксама актуальную інфармацыю пра нашы навінкі ды шмат іншых карыснасцяў.