«Кніга 1. 250 унікальных турыстычных маршрутаў па маёй Беларусі»

«Кніга 1. 250 унікальных турыстычных маршрутаў па маёй Беларусі»
Дарослым кнігі
Кошт: 25.00 BYN
Катэгорыя: Кнігі
Статус: У наяўнасці
Апісанне
Кніга «250 унікальных турыстычных маршрутаў па маёй Беларусі» распрацаваная фатографам і вандроўнікам Уладзімір Цвірко. Гэта кніга вынік шматгадовых вандровак аўтара па Беларусі, а таксама яго працы з даследчымі і архіўнымі матэрыяламі. Аўтарскі праект вандровак змяшчае каля 10 тысяч архітэктурных і прыродных славутасцяў Беларусі. Кожны з турыстычных маршрутаў мае 10 пунктаў, якія максімальна набліжаны адзін да аднаго тэрытарыяльна з мэтай, каб у падарожнікаў была магчымасць праехаць і паглядзець маршрут за адзін дзень. А калі будзе час, то захапіць цікавыя аб’екты і суседняга маршруту. Такая колькасць пунктаў для аднаго падарожжа дазваляе вандроўніку рабіць самастойны выбар, што глядзець і ў якой паслядоўнасці, кіруючыся зручным для яго напрамкам. Усяго ў серыі «250 унікальных турыстычных маршрутаў па маёй Беларусі» выдадзена 5 кнігаў. У першай кнізе вы знойдзеце наступныя маршруты: Вавёрка, Зэльва, Караліна, Пескі (Гродзенская вобласць); Вязынь, Раванічы (Мінская вобласць); Парахонск (Брэсцкая вобласць); Відзы (Віцебская вобласць); Княжыцы (Магілёўская вобласць); Чырвоны Бераг (Гомельская вобласць). У кожны з названых маршрутаў уваходзіць 10 аб’ектаў. Напрыклад, маршрут Вавёрка: Вавёрка, Радзівонішкі, Навіцкія-1, Бердаўка, Тарнова, Белагруда, Мыто, Пяцюлеўцы, Чашэйкі, Ігнаткаўцы. Кніга выдадзеная на глянцавая паперы і змяшчае шмат якасных прыгожых здымкаў беларускіх славутасцяў. Здымкі дапоўненыя кароткім апісаннем і qr-кодам з геалакацыяй. Мяккі пераплёт. Фармат выдання А4. 56 каляровых старонак. Выдавец Цымбераў. Год выдання 2023.Рассылка для сваіх
Падпісвайцеся на наш закрыты тэлеграм-канал і атрымлівайце прыемныя бонусы і падарункі, а таксама актуальную інфармацыю пра нашы навінкі ды шмат іншых карыснасцяў.