«Кніга 2. 250 унікальных турыстычных маршрутаў па маёй Беларусі»
«Кніга 2. 250 унікальных турыстычных маршрутаў па маёй Беларусі»
Дарослым кнігі
Кошт: 25.00 BYN
Катэгорыя: Кнігі
Статус: У наяўнасці
Апісанне
Кніга «250 унікальных турыстычных маршрутаў па маёй Беларусі» распрацаваная фатографам і вандроўнікам Уладзімір Цвірко. Гэта кніга вынік шматгадовых вандровак аўтара па Беларусі, а таксама яго працы з даследчымі і архіўнымі матэрыяламі. Аўтарскі праект вандровак змяшчае каля 10 тысяч архітэктурных і прыродных славутасцяў Беларусі. Кожны з турыстычных маршрутаў мае 10 пунктаў, якія максімальна набліжаны адзін да аднаго тэрытарыяльна з мэтай, каб у падарожнікаў была магчымасць праехаць і паглядзець маршрут за адзін дзень. А калі будзе час, то захапіць цікавыя аб’екты і суседняга маршруту. Такая колькасць пунктаў для аднаго падарожжа дазваляе вандроўніку рабіць самастойны выбар, што глядзець і ў якой паслядоўнасці, кіруючыся зручным для яго напрамкам. Усяго ў серыі «250 унікальных турыстычных маршрутаў па маёй Беларусі» выдадзена 5 кнігаў. У другой кнізе вы знойдзеце наступныя маршруты: па Гродзенскай вобласці: Радунь, Гнезна, Вострава; па Мінскай вобласці: Душкова і Сноў; па Брэсцкай вобласці: Ружаны, Лыскава, Пружаны; па Віцебскай вобласці: Віцебск-1 і Віцебск-2. У рубрыцы «Тэматычныя маршруты» вандроўка па мясцінах, дзе жыў і працаваў Напалеон Орда. У кожны з названых маршрутаў уваходзіць 10 аб’ектаў. Напрыклад, маршрут Ружаны: Замак Сапегаў, Аўстэрыя, Габрэйскія могілкі, Капліца святога Казіміра, Радавая забудова, Траецкі касцёл, Вялікая сінагога, Могілкі Першай сусветнай, Халодная сінагога, Петра-Паўлаўская царква. Кніга выдадзеная на глянцавая паперы і змяшчае шмат якасных прыгожых здымкаў беларускіх славутасцяў. Здымкі дапоўненыя кароткім апісаннем і qr-кодам з геалакацыяй. Мяккі пераплёт. Фармат выдання А4. 56 каляровых старонак. Выдавец Цымбераў. Год выдання 2024.Рассылка для сваіх
Падпісвайцеся на наш закрыты тэлеграм-канал і атрымлівайце прыемныя бонусы і падарункі, а таксама актуальную інфармацыю пра нашы навінкі ды шмат іншых карыснасцяў.