«Кніга 3. 250 унікальных турыстычных маршрутаў па маёй Беларусі»
«Кніга 3. 250 унікальных турыстычных маршрутаў па маёй Беларусі»
Дарослым кнігі
Кошт: 25.00 BYN
Катэгорыя: Кнігі
Статус: У наяўнасці
Апісанне
Кніга «250 унікальных турыстычных маршрутаў па маёй Беларусі» распрацаваная фатографам і вандроўнікам Уладзімір Цвірко. Гэта кніга вынік шматгадовых вандровак аўтара па Беларусі, а таксама яго працы з даследчымі і архіўнымі матэрыяламі. Аўтарскі праект вандровак змяшчае каля 10 тысяч архітэктурных і прыродных славутасцяў Беларусі. Кожны з турыстычных маршрутаў мае 10 пунктаў, якія максімальна набліжаны адзін да аднаго тэрытарыяльна з мэтай, каб у падарожнікаў была магчымасць праехаць і паглядзець маршрут за адзін дзень. А калі будзе час, то захапіць цікавыя аб’екты і суседняга маршруту. Такая колькасць пунктаў для аднаго падарожжа дазваляе вандроўніку рабіць самастойны выбар, што глядзець і ў якой паслядоўнасці, кіруючыся зручным для яго напрамкам. Усяго ў серыі «250 унікальных турыстычных маршрутаў па маёй Беларусі» выдадзена 5 кнігаў. У трэцяй кнізе вы знойдзеце наступныя маршруты: па Гродзенскай вобласці: Мураванка, Астравец; па Брэсцкай вобласці: Заказель, Новая Мыш; па Мінскай вобласці: Узда, Рубяжэвічы, Івянец; па Магілёўскай вобласці: Асіповічы; па Віцебскай вобласці: Астроўна, Ідолта. У «Тэматычныя маршруты» увайшла вандроўка пра прыжыццёвы лёс Яна Чачота, а таксама вандроўка «Галасы арганаў». У кожны з названых маршрутаў уваходзіць 10 аб’ектаў. Напрыклад, маршрут Мураванка: Вялікае Мажэйкава, Мураванка, Баяркі, Ішчална, Дзікушкі, Жалудок, Малое Мажэйкава, Касцянёва, Красулі, Лебяда. Кніга выдадзеная на глянцавая паперы і змяшчае шмат якасных прыгожых здымкаў беларускіх славутасцяў. Здымкі дапоўненыя кароткім апісаннем і qr-кодам з геалакацыяй. Мяккі пераплёт. Фармат выдання А4. 56 каляровых старонак. Выдавец Цымбераў. Год выдання 2024.Рассылка для сваіх
Падпісвайцеся на наш закрыты тэлеграм-канал і атрымлівайце прыемныя бонусы і падарункі, а таксама актуальную інфармацыю пра нашы навінкі ды шмат іншых карыснасцяў.