«Кніга 5. 250 унікальных турыстычных маршрутаў па маёй Беларусі»

«Кніга 5. 250 унікальных турыстычных маршрутаў па маёй Беларусі»

Дарослым кнігі

Кошт: 25.00 BYN

Катэгорыя: Кнігі

Статус: У наяўнасці

25.00 BYN
25.00 BYN

Апісанне

Кніга «250 унікальных турыстычных маршрутаў па маёй Беларусі» распрацаваная фатографам і вандроўнікам Уладзімір Цвірко. Гэта кніга вынік шматгадовых вандровак аўтара па Беларусі, а таксама яго працы з даследчымі і архіўнымі матэрыяламі. Аўтарскі праект вандровак змяшчае каля 10 тысяч архітэктурных і прыродных славутасцяў Беларусі. Кожны з турыстычных маршрутаў мае 10 пунктаў, якія максімальна набліжаны адзін да аднаго тэрытарыяльна з мэтай, каб у падарожнікаў была магчымасць праехаць і паглядзець маршрут за адзін дзень. А калі будзе час, то захапіць цікавыя аб’екты і суседняга маршруту. Такая колькасць пунктаў для аднаго падарожжа дазваляе вандроўніку рабіць самастойны выбар, што глядзець і ў якой паслядоўнасці, кіруючыся зручным для яго напрамкам. Усяго ў серыі «250 унікальных турыстычных маршрутаў па маёй Беларусі» выдадзена 5 кнігаў. У пятай кнізе вы знойдзеце наступныя маршруты: па Гродзенскай вобласці: Гервяты, Райца, Міжэрычы; па Гомельскай вобласці: Гарадзец; па Магілёўскай вобласці: Быхаў; па Брэсцкай вобласці: Ястрамбель, Моладава; па Мінскай вобласці: Макраны, па Віцебскай вобласці: Лучай, Шпакоўшчына. Рубрыка «Тэматычныя маршруты» змяшчае маршрут пра славутага асветніка Сымона Буднага і маршрут пад назвай «Да нашых Святых» - аўтарская легенда ад Уладзіміра Цвірко. У кожны з названых маршрутаў уваходзіць 10 аб’ектаў. Напрыклад, маршрут Гервяты: Сакалайці, Тракенікі, Гудагай, Гервяты, Варона, Дубнікі, Палесціна, Нідзяны, Варняны, Слабодка. Кніга выдадзеная на глянцавая паперы і змяшчае шмат якасных прыгожых здымкаў беларускіх славутасцяў. Здымкі дапоўненыя кароткім апісаннем і qr-кодам з геалакацыяй. Мяккі пераплёт. Фармат выдання А4. 56 каляровых старонак. Выдавец Цымбераў. Год выдання 2024.


Рассылка для сваіх

Падпісвайцеся на наш закрыты тэлеграм-канал і атрымлівайце прыемныя бонусы і падарункі, а таксама актуальную інфармацыю пра нашы навінкі ды шмат іншых карыснасцяў.

ІП Севярынец Вольга Францаўна, УНП 691412480. 222395, Мінская вобл., Мядзельскі р-н, к. п. Нарач, вул. Кастрычніцкая 5-5.

Пасведчанне аб дзяржаўнай рэгістрацыі № 691412480 ад 04.12.2017 г., выдадзена Мядзельскім райвыканкамам. Інтэрнэт-крама kroplia.by зарэгістравана ў Гандлёвым рэестры РБ  01.02.2018 г.

Распрацоўка: i@juljan.by