«...Усё ж сказаць жыццю «так» Віктар Франкль

«...Усё ж сказаць жыццю «так» Віктар Франкль
Дарослым кнігі
Кошт: 44.50 BYN
Катэгорыя: Кнігі
Статус: У наяўнасці
Апісанне
Як не згубіць сябе ў цемры безвыходнасці? Дзе шукаць сэнс у тэатры абсурду, якім раптам стаў навакольны свет? На лёс Віктара Франкля, знакамітага псіхолага і філосафа, выпала шмат выпрабаванняў, жахі канцлагераў падчас Другой сусветнай вайны, смерць родных і блізкіх, непрыняцце на радзіме. У гэтай кнізе ён апавядае пра свой шлях унутранага пераадолення жыццёвых нягод і дапамагае чытачу адкрыць у сабе крыніцу неверагоднай моцы – моцы сказаць «так» свайму жыццю. Пераклад з нямейкай Вольгі Бранавец-Янковіч. 232 старонкі. Мяккая вокладка. Год выдання 2024. Пра аўтара: Віктар Эміль Франкль – аўстрыйскі псіхіятр, псіхолаг і неўролаг, былы вязень нацысцкага канцэнтрацыйнага лагера. Франкль з’яўляецца стваральнікам лагатэрапіі – метаду экзістэнцыйнага аналізу, які стаў асновай Трэцяй Венскай школы псіхатэрапіі. Кнігі Франкля перакладзеныя на 26 моваў свету. Амерыканская версія кнігі «...Усё ж сказаць жыццю «так» была выдадзеная ў памеры 9 мільёнаў асобнікаў, а Бібліятэка Кангрэсу ў Вашынгтоне назвала яе адной з дзесяці самых уплывовых кніг у ЗША.Рассылка для сваіх
Падпісвайцеся на наш закрыты тэлеграм-канал і атрымлівайце прыемныя бонусы і падарункі, а таксама актуальную інфармацыю пра нашы навінкі ды шмат іншых карыснасцяў.