«Крывавыя санеты» Павал Орсаг Гвездаслаў

«Крывавыя санеты» Павал Орсаг Гвездаслаў
Дарослым кнігі
Кошт: 20.00 BYN
Катэгорыя: Кнігі
Статус: У наяўнасці
Апісанне
Антываенны цыкл славацкага паэта Павала Орсага Гвездаслава (1849–1921) напісаны ў 1914 годзе і прысвечаны жахам і бедствам, якія прынесла еўрапейскім народам Першая сусветная вайна. 32 санеты сталі ўзорам стаўлення да тэмы вайны ў славацкай паэзіі часоў Другой сусветнай вайны. Вайна для Гвездаслава не прыватны гістарычны выпадак, а сусветная катастрофа. Тэксты публікуюцца на славацкай мове з паралельным перакладам на беларускую. Выданне адрасаванае ўсім аматарам еўрапейскай і ў яе кантэксце – славацкай паэзіі. Пераклад са славацкай Міхася Скоблы. Ілюстрацыі Душана Калая. 108 старонак. Цвёрдая вокладка. Год выдання 2024.Рассылка для сваіх
Падпісвайцеся на наш закрыты тэлеграм-канал і атрымлівайце прыемныя бонусы і падарункі, а таксама актуальную інфармацыю пра нашы навінкі ды шмат іншых карыснасцяў.