«Хобіт, альбо Падарожжа туды і назад» Дж. Р. Р. Толкін
«Хобіт, альбо Падарожжа туды і назад» Дж. Р. Р. Толкін
Дзецям кнігі Дарослым кнігі
Кошт: 35.00 BYN
Катэгорыя: Кнігі
Статус: У наяўнасці
Апісанне
«Пад зямлёю ў нары жыў хобіт...» - так пачынаецца адна з самых улюбёных у свеце гісторый. «Хобіт, альбо Падарожжа туды і назад» расказывае пра пачатак удзелу хобітаў у справах Вялікага Свету, якія разгарнуліся ў хіба найвядомейшай фэнтэзійнай аповесці ўсіх часоў «Валадар пярсцёнкаў», аўтарства Дж. Р. Р. Толкіна. Паважанага хобіта Більба Торбінса запрашаюць далучыцца да талакі гномаў, якая - ні больш, ні менш - збіраецца змагацца за скарб з лютым цмокам Смаўгам! І Більба згаджаецца, яшчэ не ведаючы, што вернецца зусім іншым і здабудзе нешта зусім нечаканае. Кніга выдадзена ў цвёрдай вокладцы, мае 368 старонак. Пераклад выкананы Францам Корзунам, які пераклаў яшчэ адну сусветна вядомую кнігу - «Паліяну». Над аздабленнем «Хобіта» працавалі беларускія мастачкі: Ірына Дражына - аўтар малюнка на вокладцы, і Ганна Плотнікава, якая стварыла больш за 150 унутраных ілюстрацый. Узроставая катэгорыя 12+. Аповесць для сярэдняга і старэйшага школьнага ўзросту. Выдавецтва «Капітал Прынт».Рассылка для сваіх
Падпісвайцеся на наш закрыты тэлеграм-канал і атрымлівайце прыемныя бонусы і падарункі, а таксама актуальную інфармацыю пра нашы навінкі ды шмат іншых карыснасцяў.