Новы Запавет і Кніга Псальмаў у перакладзе Э. Сабілы, С. Малахава

Новы Запавет і Кніга Псальмаў у перакладзе Э. Сабілы, С. Малахава

Кошт: 6.00 BYN

Катэгорыя: Кнігі

Статус: У наяўнасці

6.00 BYN
6.00 BYN

Апісанне

Пераклад Новага Запавету і Кнігі Псальмаў на беларускую мову. Пераклад з грэцкай мовы (Textus Receptus Stephanus) ажыццявілі Эрнст Сабіла, Сяргей Малахаў. У перакладзе выяўленыя і выпраўленыя 15 важных месцаў, якія былі памылкова перакладзеныя ў іншых беларускіх і рускіх выданнях Бібліі. Памеры: 139 x 206 x 28 мм. Пераплёт: Цвёрды. Колер вокладкі: сіні, бардовы, карычневы. Колькасць старонак: 528. Прадстаўляем вашай увазе пасляслоўе ад аўтараў: Дарагі чытач! Мы называем табе нікаторыя цытаты з нашага перакладу Новага Запавету Госпада нашага Ісуса Хрыста і прапануем сур’ёзна задумацца аб сур’ёзных пашкоджаньнях папярэдніх перакладчыкаў. Мільёны грэшнікаў знайшлі збаўленьне сваіх душаў і цераз пашкоджаныя пераклады толькі патаму, што Бог ня дапусьціў пашкоджаньня самага галоўнага і абсалютна вырашальнага: Хрыстос памёр за грахі нашыя і ўваскрос дзеля апраўданьня нашага, хаця была спроба пашкодзіць і гэта цераз допіс словаў: «у выратаваньне» у Першым Пасланьні Апостала Пятра разьдзел 2 верш 2. Прааналізуй мейсцы Сьвятога Пісаньня ў нашым і іншых перакладах: 1) Паводля Мацьвея Сьвятое Эвангельле 5,17; 2) Паводля Мацьвея Сьвятое Эвангельле 5,19; 3) Паводля Лукаша Сьвятое Эвангельле 17,21; 4) Паводля Яана Сьвятое Эвангельле 1,16; 5) Першае саборнае Пасланьне Апостала Пётры 2,2; 6) Першае саборнае Пасланьне Апостала Яана 3,1; 7) Пасланьне Апостала Паўлы да Рымлянаў 3,22; 8) Першае Пасланьне Апостала Паўлы да карыньцянаў 4,9; 9) Пасланьне Апостала Паўлы да эхвесцаў 5,13; 10) Пасланьне Апостала Паўлы да эхвесцаў 5,16; 11) Пасланьне Апостала Паўлы да жыдоў 2,4; 12) Пасланьне Апостала Паўлы да жыдоў 2,14; 13) Пасланьне Апостала Паўлы да жыдоў 2,16; 14) Пасланьне Апостала Паўлы да жыдоў 4,12; 15) Адкрыцьцё Яана Багаслова 22,2.


Рассылка для сваіх

Падпісвайцеся на наш закрыты тэлеграм-канал і атрымлівайце прыемныя бонусы і падарункі, а таксама актуальную інфармацыю пра нашы навінкі ды шмат іншых карыснасцяў.

ІП Севярынец Вольга Францаўна, УНП 691412480. 222395, Мінская вобл., Мядзельскі р-н, к. п. Нарач, вул. Кастрычніцкая 5-5.

Пасведчанне аб дзяржаўнай рэгістрацыі № 691412480 ад 04.12.2017 г., выдадзена Мядзельскім райвыканкамам. Інтэрнэт-крама kroplia.by зарэгістравана ў Гандлёвым рэестры РБ  01.02.2018 г.

Распрацоўка: i@juljan.by