Аплата
Наяўнымі грашыма пры атрыманні: аплаціціць замову можна наяўнымі грашыма пры атрыманні ў кур’ера.
Банкаўскай карткай пры атрыманні: аплаціць замову можна банкаўскай карткай праз мабільны тэрмінал пры атрыманні тавара. Чэк з тэрміналу прыйдзе Вам на е-мэйл. Пры атрыманні замовы на пошце Вы зможаце аплаціць накладзены плацёж карткай.
Банкаўскай карткай адразу ў кошыку: мы працуем над гэтым спосабам аплаты.
Вы можаце аплаціць заказ анлайн банкаўскай картай БЕЛКАРТ, Visa, MasterCard праз сістэму ArtPay. Паслуга бясплатная, без дадатковых камісій і працэнтаў.
Аплата банкаўскай карткай у сістэме ArtPay зручная і бяспечная. Перадача дадзеных падчас аплаты заказу адбываецца ў абароненым рэжыме TLS 1.2 з даўжынёй ключа шыфравання 256 біт з выкарыстаннем тэхналогій 3-D Secure Verified by VISA і MasterCard Secure Code.
Сэрвіс-правайдар бароніць дадзеныя вашай банкаўскай карты, пацверджаныя адпаведнасцю стандарту бяспекі PCI DSS 3.1. Перадача інфармацыі адбываецца па зачыненых банкаўскіх сетках, што маюць найвышэйшы узровень надзейнасці.
Працэсінгавы цэнтр не перадае дадзеныя вашай банкаўскай карты нашай кампаніі і іншым трэцім асобам.
Як аплаціць:
1. Аформіце заказ праз даданне тавару «У кошык». У спосабах аплаты выберыце пункт «Аплата банкаўскай картай анлайн».
2. Пасля выбару спосабу аплаты банкаўскай картай анлайн Вы будзеце пераадрасаваны на абароненую старонку аплаты сістэмы ArtPay.
3. На старонцы аплаты будзе адлюстроўвацца нумар заказу ў інтэрнэт краме, назва тавару(аў), сума заказу і валюта аплаты. Увядзіце рэквізіты банкаўскай карты - нумар, імя на карце, тэрмін дзеяння, CVV2/CVC2 код і адрас электроннай пошты для атрымання электроннага карт-чэка і клікніце «Аплаціць».
4. Калі ваша карта і банк падтрымваюць стандарт бяспецы 3D-Secure, вам могуць прапанаваць увесці ваш сакрэтны пароль 3D-Secure. Каб атрымаць пароль 3D-Secure, трэба звярнуцца ў банк (нумар тэлефона паказаны на вашай банкаўскай карце).
У выніку праведзенай аплаты з выкарыстаннем банкаўскай плацёжнай карты будзе сфармаваны карт-чэк у электронным выглядзе (высылаецца на Ваш адрас электроннай пошты, паказаны пры ўводзе рэквізітаў для аплаты), які адлюстроўвае рэквізіты аперацыі аплаты і які з'яўляецца пацверджаннем здзяйснення аперацыі аплаты. Захоўвайце чэк да моманту атрымання тавара і для спраўджання з выпіскай з карт-рахунка (дзеля пацверджання здзейсненых аперацый у выпадку ўзнікнення спрэчных сітуацый).
Вяртанне грашовых сродкаў:
У выпадку скасавання заказу вяртанне грашовых сродкаў ажыцяўляецца прадаўцом у той форме, у якой была здзейснена аплата Тавару, у тэрміны, пастаноўленыя заканадаўствам РБ. Грашовыя сродкі вяртаюцца на тую карту, з якой была здзейснена аплата.
Узор квітка пра аплату: