Шопер «Усе мы разам ляцім да зор»
Апісанне
Шопер «Усе мы разам ляцім да зор» з пяшчотным акварэльным дызайнерскім малюнкам і цытатай з творчасці Максіма Багдановіча. Матэрыял: высокаякасная гладкая 100% бавоўна. Малюнак на тканіне выкананы на спецыяльным абсталяванні з выкарыстаннем трывалых фарбавальнікаў, таму падчас прання малюнак не губляе свае колеры. Натуральны матэрыял пасля прання можа даць усадку на 3-5%, але гэта будзе малазаўважна. Памер 33х30 см. Шырыня дна 6 см, што робіць торбу больш умяшчальнай і зручнай. Прадуманая даўжыня ручак, вам будзе зручна насіць торбу на плячы. Ручны пашыў. Зроблена ў Беларусі. Мы асабіста кантралявалі стварэнне торбачкі на ўсіх этапах: ад распрацоўкі малюнка да выбару даўжыні ручак. Дызайнер Кацярына Раюнец. Мы стварылі гэтую рэч з любоў да вас і нашай краіны.Рассылка для сваіх
Падпісвайцеся на наш закрыты тэлеграм-канал і атрымлівайце прыемныя бонусы і падарункі, а таксама актуальную інфармацыю пра нашы навінкі ды шмат іншых карыснасцяў.