Дэкаратыўны мяшок «На Беларусі Бог жыве»
Апісанне
Дэкаратыўны мяшок «На Беларусі Бог жыве» з пяшчотным акварэльным дызайнерскім малюнкам і цытатай з творчасці Ўладзімера Караткевіча. Матэрыял: высокаякасная гладкая 100% бавоўна. Малюнак на тканіне выкананы на спецыяльным абсталяванні з выкарыстаннем трывалых фарбавальнікаў, таму падчас прання малюнак не губляе свае колеры. Натуральны матэрыял пасля прання можа даць усадку на 3-5%, але гэта будзе малазаўважна. Памер мяшка 33х30 см. Шырыня дна 6 см, што робіць торбу больш умяшчальнай і зручнай. Прадуманая даўжыня ручак, вам будзе зручна насіць торбу на плячы. У камплекце да торбы ідзе інструкцыя па доглядзе. Ручны пашыў. Зроблена ў Беларусі. Мы асабіста кантралявалі стварэнне торбачкі на ўсіх этапах: ад распрацоўкі малюнка да выбару даўжыні ручак. Дызайнер прынта Кацярына Раюнец. Мы стварылі гэтую рэч з любоў да вас і нашай краіны.Рассылка для сваіх
Падпісвайцеся на наш закрыты тэлеграм-канал і атрымлівайце прыемныя бонусы і падарункі, а таксама актуальную інфармацыю пра нашы навінкі ды шмат іншых карыснасцяў.