Завушніцы-выцінанкі «Зорка»
Апісанне
Завушніцы ў аўтарскай тэхніцы тэкстыльнай выцінанкі паводле выцінанак Лізаветы Чырвонцавай. Родныя колеры і матывы, якія адгукаюцца ў сэрцы. Такія завушніцы будуць яскравым акцэнтам у штодзённым вобразе альбо трапна дапоўняць святочнае ўбранне. А таксама стануць выдатным падарункам для дарагога чалавека. Цалкам ручная праца. Матэрыял – бавоўна, ніткі мулінэ, металічная швенза. Дыяметр – 4,2 см.Рассылка для сваіх
Падпісвайцеся на наш закрыты тэлеграм-канал і атрымлівайце прыемныя бонусы і падарункі, а таксама актуальную інфармацыю пра нашы навінкі ды шмат іншых карыснасцяў.