Завушніцы-рыбкі вышываныя
Апісанне
Завушніцы-рыбкі з вышыўкай дробненькім крыжыкам. Цалкам ручная праца. Мы вельмі хацелі зрабіць аксэсуар, у якім аб’яднаюцца хрысціянства і беларускасць. Рыбка – старажытны хрысціянскі сімвал – аздоблена матывамі беларускага арнаменту. Гэта спалучэнне так адгукаецца ў сэрцы! Такія завушніцы будуць яскравым сведчаннем у штодзённасці, а таксама стануць выдатным падарункам для дарагога чалавека. Матэрыял – бавоўна, ніткі мулінэ, металічная швенза. Памер – 1,5х2,7 см. Завушніцы робяцца пад замову, тэрмін выканання – каля тыдня.Рассылка для сваіх
Падпісвайцеся на наш закрыты тэлеграм-канал і атрымлівайце прыемныя бонусы і падарункі, а таксама актуальную інфармацыю пра нашы навінкі ды шмат іншых карыснасцяў.