Біблія ў перакладзе Чарняўскага з другакананічнымі кнігамі
Апісанне
Пераклад Бібліі Уладзіслава Чарняўскага, выпраўлены рэдакцыйным аддзелам Біблейскага таварыства ў Рэспубліцы Беларусь да выдання 2017 года. Навуковае рэдагаванне – прафесар кафедры гісторыі беларускай літаратуры БДУ, доктар філалагічных навук Жанна Некрашэвіч-Кароткая; прафесар Оксфардскага універсітэта, эксперт у галіне старажытных білейскіх моў Джон Элволд. У выданні змешчаныя кнігі Старога і Новага Запаветаў, з дадатковымі другаканаічнымі кнігамі. У Бібліі ёсць блок дадатковых матэрыялаў: слоўнік тэрмінаў, табліца адлегласцяў, спіс Цэркваў Новага Запавету, параўнальная табліца імёнаў Апосталаў і каляровыя карты. Усё гэта дазволіць чытачу лепш зразумець падзеі, апісаныя на старонках Святога Пісання. Цвёрдая вокладка. 1534 старонкі. Белы абрэз старонак. Памер: 17 на 24 см.Рассылка для сваіх
Падпісвайцеся на наш закрыты тэлеграм-канал і атрымлівайце прыемныя бонусы і падарункі, а таксама актуальную інфармацыю пра нашы навінкі ды шмат іншых карыснасцяў.