Дзіцячая азбука «Свет літар пані Понюшкі»

Дзіцячая азбука «Свет літар пані Понюшкі»

Кнігі для дзяцей

Кошт: 28.00 BYN

Катэгорыя: Кнігі

Статус: У наяўнасці

28.00 BYN
28.00 BYN

Апісанне

Ганна Шчуко: «А вы ведалі, што часам літары ажываюць і нават могуць прыйсці да нас у госці? Аднойчы так і здарылася! Літары, усе пераблытаныя, падбеглі да мяне і папрасілі іх намаляваць. Тады я суняла іх і па чарзе намалявала для кожнай сваю гісторыю. Так атрымалася гэтая кніга. Не проста азбука, а цэлы сусвет – дзіўны і вясёлы, каляровы і жывы. А апынуцца ў ім вельмі лёгка – трэба толькі раскрыць гэтую кнігу». Нішто ня выпала з-пад увагі аўтаркі. Яна намалявала гісторыю нават для знака «апостраф», які ня лічыцца часткай беларускага алфавіта. Але ён важны, бо абазначае асобнае вымаўленне літар, якія падзяляе, робіць наша маўленне нашым. Кніга змяшчае 33 малюнкі з тэкстамі для ўсіх літар беларускага алфавіту. Сюжэт кожнага малюнка аб’ядноўвае словы, якія пачынаюцца на адпаведную літару ці маюць яе ўсярэдзіне. Кніга таксама ўключае ўвесь алфавіт на адным развароце і слоўнік-падказку. Для дзяцей дашкольнага ўзросту, бацькоў, выхавальнікаў дзіцячых садкоў, настаўнікаў. Аўтар: Ганна Шчуко. Мінск, выдавец Р.М.Цымбераў, 2023 год, 44 старонкі, цвёрдая вокладка.


Рассылка для сваіх

Падпісвайцеся на наш закрыты тэлеграм-канал і атрымлівайце прыемныя бонусы і падарункі, а таксама актуальную інфармацыю пра нашы навінкі ды шмат іншых карыснасцяў.

ІП Севярынец Вольга Францаўна, УНП 691412480. 222395, Мінская вобл., Мядзельскі р-н, к. п. Нарач, вул. Кастрычніцкая 5-5.

Пасведчанне аб дзяржаўнай рэгістрацыі № 691412480 ад 04.12.2017 г., выдадзена Мядзельскім райвыканкамам. Інтэрнэт-крама kroplia.by зарэгістравана ў Гандлёвым рэестры РБ  01.02.2018 г.

Распрацоўка: i@juljan.by