Вадзім Шклярык «Як гавораць беларусы» навукова-папулярнае выданне

Вадзім Шклярык «Як гавораць беларусы» навукова-папулярнае выданне
Кошт: 16.30 BYN
Катэгорыя: Кнігі
Статус: У наяўнасці
Апісанне
Кніга «Як гавораць беларусы» навукова-папулярнае выданне з ілюстрацыямі. Кніга прысвечана разгляду адметных рыс сучаснай беларускай літаратурнай мовы, апісанню найбольш яркіх асаблівасцей гаворак Беларусі. Амаль на кожнай старонцы выдання змешчаныя QR-коды са спасылкамі на мапы, фільмы, вершы, дзякуючы чаму чытанне кнігі ператвараецца ў маленькае даследаванне беларускай спадчыны. Кніга адрасавана ўсім, хто цікавіцца беларускай мовай у шырокім яе разуменні. Апроч пазнавальнага тэксту кніга «Як гавораць беларусы» напоўненая яскравымі ілюстрацыямі вядомых беларускіх храмаў і іншых адметных будынкаў. Аўтар малюнкаў мастачка Надзея Леановіч. Аўтар кнігі Вадзім Шклярык - старшы навуковы супрацоўнік Акадэміі Навук Беларусі. Колькасць старонак - 35. Цвёрдая вокладка. Выдавец НВК «Тэхналогія».Рассылка для сваіх
Падпісвайцеся на наш закрыты тэлеграм-канал і атрымлівайце прыемныя бонусы і падарункі, а таксама актуальную інфармацыю пра нашы навінкі ды шмат іншых карыснасцяў.