Кніга «Робіць Янка выцінанку»
Апісанне
Нездарма людзі кажуць, што чалавек – каваль свайго шчасця. А ці можна шчасце, напрыклад, выразаць?! Старадаўняе беларускае майстэрства выцінанкі дае адназначны адказ на гэтае пытанне. Так, можна! У вершах Любові Сівуравай, шыкоўна аздобленых выцінанкамі народнага майстра Беларусі Наталлі Сухой, чытач – і выразач! – пабачыць, пачуе і зможа прымераць на сябе розныя заняткі, прафесіі ды іншыя шляхі выпрацоўкі ўласнага шчасця! Гартайце, забаўляйцеся – і выразайце сваё шчасце! Мастацкае аздабленне Наталля Сухая. У канцы выдання змешчаныя шаблоны выцінанак на глянцавай каляровай паперы. Да кожнага шаблона далучаны QR-код, перайшоўшы па якім вы знойдзеце майстар-класы ад Наталлі Сухой па стварэнні выцінанкі! Аўтар Любоў Сівурава, выдавец А.А.Калоша, 2024 г, 56 старонак, цвёрдая вокладка.Рассылка для сваіх
Падпісвайцеся на наш закрыты тэлеграм-канал і атрымлівайце прыемныя бонусы і падарункі, а таксама актуальную інфармацыю пра нашы навінкі ды шмат іншых карыснасцяў.