Прыгодніцкая казка «Пабудзіць прынцэсу» Ксеніі Шталенковай

Прыгодніцкая казка «Пабудзіць прынцэсу» Ксеніі Шталенковай
Кнігі для дзяцей
Кошт: 30.00 BYN
Катэгорыя: Кнігі
Статус: У наяўнасці
Апісанне
П’еса «Пабудзіць прынцэсу» – гэта прыгодніцкая казка, у якой чытача сустрэнуць новыя героі. Прынцэса-вынаходніца Ліяна, што заснула на сто гадоў. Каралеўскі сакратар Аляксандар, чыё пакліканне – праявіць розум, смеласць і добрае сэрца. Загадкавая фея Рамона і слаўны рыцар Базіле. А таксама Гектар – вастракрылы кіпцюрасты серпахвосты залатагрывы агнядышны люты цмок. Ілюстрацыі і каліграфія Марыны Анішчык. Выдавец Цымбераў Р.М. Год выдання 2024. Пра аўтарку і ілюстратарку. Ксенія Шталенкова – пісьменніца, драматург, дызайнерка. Нарадзілася ў 1992 годзе ў Мінску. Доктар філасофіі. Аўтарка раманаў і п’ес. Фіналістка конкурсаў «Другая дзея», «Бадэнвайлер», «Зыходная падзея – XXI стагоддзе». У 2024 годзе па п’есе «Memoria nominis Clara» у Беларускім дзяржаўным маладзёжным тэатры пастаўлены спектакль «Тут была Клара». Марына Анішчык – мастачка, ілюстратарка. Нарадзілася ў 2003 годзе ў Гродна. Навучаецца ў Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў на спецыяльнасці «Графіка». Удзельніца міжнароднага пленэру «Сонечная палітра Усходу 2024» у Кыргызстане і шматлікіх пленэраў у Беларусі. Удзельніца выставаў «Асенні салон» і «Viva Kola Art». Пераможца конкурса «Майстар 2021» і «Майстар 2022».Рассылка для сваіх
Падпісвайцеся на наш закрыты тэлеграм-канал і атрымлівайце прыемныя бонусы і падарункі, а таксама актуальную інфармацыю пра нашы навінкі ды шмат іншых карыснасцяў.