Зборнік эсэ «…І цуды, і страхі» Вольга Бабкова
Апісанне
Пад адной вокладкай сабраныя эсэ Вольгі Бабковай па гісторыі штодзённасці Вялікага Княства Літоўскага XVI-XVII стст. Аўтарка не імкнецца вытлумачыць жыццё людзей позняга Сярэднявечча і пачатку Новага часу, адно спрабуе адчуць тагачасныя колеры і смакі. Шматгадовая праца са старажытнымі рукапіснымі дакументамі дала магчымасць аўтарцы адгукнуцца ўласным голасам на «экзістэнцыяльнае рэха», якое паўстала паміж часам цяперашнім і часам мінулым. У другое, дапоўненае выданне кнігі дадаліся тры новыя тэксты: «Нашыя „бшчолы“», «Жыццё і смерць менскага земскага суддзі Грыгорыя Макаровіча» і «Тодараў дзень». Чацвёрты тэкст — «Чатыры Адамы» — нібы «выпадае» храналагічна, але шчыльна звязаны з архіўнымі росшукамі і нашай гісторыяй. Выданне другое, першае выйшла ў серыі «Галерэя Б» у 2010 г. Выдавец Цымбераў Р.М. Год выдання 2024.Рассылка для сваіх
Падпісвайцеся на наш закрыты тэлеграм-канал і атрымлівайце прыемныя бонусы і падарункі, а таксама актуальную інфармацыю пра нашы навінкі ды шмат іншых карыснасцяў.